Мой родны кут, як ты мне мiлы...

Пра сваю мову

- Што такое народная мова?

Народная мова гэта тая мова, якой гаворыць увесь народ. Кажны народ мае сваю родную мову і ёй усюды гаворыць. Родная мова - вялікае народнае багацьце, якое народ павінен высака цаніць і шанаваць, бо як кажа Алесь Гарун:

Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце, 
Гэта скарб нам адзін захаваўся, 
У сялянскай аграбленай хаце 
Толькі ён незабраным застаўся.

- Па чым лягчэй пазнаць, што мы беларусы?

Найлягчэй гэта пазнаць па нашай мове. Мова злучае людзей у вадзін народ. І нашая беларуская мова злучае больш 15 міліёнаў беларусаў у вадзін народ.

- Чаму мы гаворым беларускай мовай?

- Бо яна наша родная, а кажны чалавек любіць сваю родную мову: так, прыкладам, немец любіць мову нямецкую, баўгарын - баўгарскую, а беларус - беларускую. І ўсё, што харошае, што добрае, усе мудрасьці сьвету - навуку, літаратуру - мы найлепей разумеем і любім, калі чуем у сваёй роднай мове, бо яна нам найбольш зразумелая і прыступная. У сваёй хаце мы, бывае, мала бачым сваю любасьць да нашай мовы, затое будучы на чужыне, як толькі пачуем нашую мову, дык вельмі цешымся. Бо чалавеку наймілей чуць і гаварыць сваёй роднай мовай.

- Якая нашая мова?

- Нашая мова адна з найчысьцейшых у славянскай сям'і моваў. Яна харошая, мілагучная, вельмі сьпеўная і гібкая, пра што вельмі надаецца да паэзіі і сьпеваў. Дзеля таго, што мова нашая захавала даўнейшы славянскі характар, яна - як маці у славянскай сям'і моваў. Да яе, як дзеці да маткі,- падобныя усе славянскія мовы: маскоўская, сэрбская, чэская. украінская, польская і інш. Але пры гэтым яна зусім асобная, самабытная мова, як і кажная іншая. Ворагі нашага народу лгуць, што мова нашая не самабытная, калі кажуць: "гэта мешаніна маскоўскай і польскай моваў". Гэтак могуць гаварыць толькі нашыя зладумцы, або цёмныя людзі. Шмат вучоных людзей розных нацыянальнасьцяў навучаліся нашае мовы і пісалі аб ёй вучоныя кнігі, і усе яны у вадзін голас кажуць, што мова беларуская зусім самабытная, асобная мова, такая-ж самая асобная славянская мова, як польская ці маскоўская.

Даўней нашая мова была аднэй з самых культурных усходня-славянскіх моваў, ёю гаварылі князі нашыя, князі і вяльможыВялікага Княства Беларускага (літоўскага), ды каралі польскія. Беларуская мова была мовай дыплёматычнай на усходзе Эўропы.

У беларускай мове у Вялікім Княстве Беларускім (літоўскім) пісаліся усе законы, вяліся усе урады і суды, адбываліся соймы і інш. Ад тых часоў захавалася багата дакумэнтаў, кніг, граматаў і усе яны пісаныя чысьцюсенькай нашай беларускай мовай.

- Ці маюць беларусы сваю літаратуру (пісьменства)?

- Мы, беларусы, маем багатае сваё асобнае пісьменства. Беларускае пісьменства, літаратура, старэйшае за польскае і маскоўскае. 3 усіх славянскіх народаў адны толькі чэхі мелі раней за беларусаў падрукаваную біблію у сваёй мове.

Чэская біблія выдрукавана у 1488 г.
Беларуская           "      1517 г.
Украінская           "      1555 г.
Польская             "      1561 г.
Літоўская            "      1660 г.
Маскоўская           "      1751 г.

Беларусы даўнейшымі часамі мелі вельмі багатае сваё пісьменства. У XVI стагодзьдзі былі напісаныя і надрукаваныя у беларускай мове усе законы, духоўныя кнігі (праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія і рэфармацкія), гістарычныя, навуковыя і усякія іншыя. Пасьля наш народ заняпаў, яго задушылі, заціснулі, пры гэтым і пісьменнасьць заглушылі. Калі нашая бацькаўшчына падпала пад Расею (Маскоўшчыну), дык нават зусім было забаронена што-небудзь пісаць і друкаваць пабеларуску. Толькі у 1905 годзе, у часе расейскай рэвалюцыі, беларусы дамагліся права друкаваць кнігі ў сваёй мове. За кароткі час ад 1905 г. беларускія пісьменьнікі напісалі багата харошых і цікавых кніжак, стварылі новую беларускую літаратуру. Цяпер беларусы маюць не малую і новую сваю літаратуру, і шмат газэтаў і часапісаў.

- Ці беларуская мова адна на ўсёй Беларусі?

- Беларуская мова адна і тая самая на усёй Беларусі, але як і усе старадаўныя і жывыя мовы, так і нашая мае свае адмены - дыялекты або гаворкі. У нас ёсьць колькі такіх дыялектаў або гаворак, прыкладам, віцебская, смаленская, палеская, цэнтральная (менская, слуцкая) і г. д.

- Чаму іншыя беларусы стараюцца гаварыць чужой мовай заміж сваёй?

- Тыя беларусы, што стараюцца гаварыць чужой мовай, унікаючы свае, бываюць або шэльмы-душапрадаўцы, ды перакіньчыкі, або проста людзі цёмныя, якіх апуталі ворагі нашага народу. Першыя не гавораць пабеларуску дзеля свае асабістае карысьці, бо пайшлі у найміты да чужынцаў і працуюць зусім сьведама на шкоду беларускаму народу, каб яго выгубіць. Другія не гавораць праз цемнату сваю, бо паверылі нашым ворагам. што мова нашая "брыдкая", "простая" і за рознымі нашымі зладумцамі ідуць, як авечкі, на бойню. Абавязак кажнага сьведамага беларуса з першымі - ворагамі - змагацца, а другіх - цёмных - усьведамляць, выясьняючы ім праўду і навучаючьг гісторыі нашай ды шырачы беларускае друкаванае слова.

- Што сталася-б, каб мы забыліся свае роднае мовы?

- Калі-б мы нашую родную мову закінулі, забыліся, а прынялі чужую, тады па усіх нас і сьлед загінуў-бы на зямлі.

Наш паэта Францішак Багушэвіч (Мацей Бурачок) у прадмове да "Беларускай Дудкі" кажа: "Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананьнем, катораму мову займае, пасьля і зусім замерлі. Не пакідайце-ж мовы нашай беларускай, каб ня умерлі! Пазнаюць людзі людзей па абліччу ці па адзежы, якую хто носіць. Вось-жа мова - гэта ёсьць аблічча і адзежа душы людзкой".

Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў, - бацькоў, якія гэтай мовай гаварылі. А хто саромеецца свае мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся, як вырадка, каб ім пагарджалі, як недалюдкам, бо саромеючыся роднае мовы, ён крыўдзіць ня толькі дзядоў - бацькоў сваіх, але і увесь народ. Справядлівы, добры чалавек ніколі не саромеецца роднае мовы. Ён і сам гаворыць сваёй роднай мовай і глядзіць каб і іншыя яе шанавалі.

"Дык шануй, беларус, сваю мову, 
Гэта скарб нам на вечныя годы; 
За пашану радзімаму слову, 
Ушануюць нас брацьця-народы".

Адна з мэт дашкольнай адукацыі, гэта фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю. садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

У дашкольных установах педагогі рэалізуюць задачы раздзела “Развіццё маўлення” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі зацвержанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Кожны тыдзень праходзяць заняткі, святы, гульні, віктарыны і іншыя мерапрыемствы на роднай мове, што садзейнічае фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы, краіны, вытокаў культуры беларускага народа.

Картинки по запросу размауляй па беларуску

Картинки по запросу размауляй па беларуску

Па-беларуску гэта гучыць так...

КОЛЕРЫ

Изображение

Изображение

РОДНЫ КУТ

Изображение

ЧАСТКІ ЦЕЛА

Изображение

КАНЦЫЛЯРСКІЯ РЭЧЫ

Государственные праздники Беларуси,

другие праздничные и памятные дни,

отмечаемые в стране

День Конституции

15 марта 1994 года была принята Конституция независимой Республики Беларусь.

День единения народов Беларуси и России

Главный праздник Союзного государства Беларуси и России отмечается 2 апреля. Именно в этот день в 1996 году Президенты России и Беларуси Борис Ельцин и Александр Лукашенко подписали в Москве Договор о Сообществе Беларуси и России. Через год, 2 апреля 1997 года, был подписан Договор о Союзе Беларуси и России, который лег в основу процессов интеграции двух государств.

День Государственного флага Республики Беларусь и Государственного герба Республики Беларусь

2-е воскресенье мая – День Государственного флага Республики Беларусь и Государственного герба Республики Беларусь.

Праздник посвящен главным символам страны, которые воплощают идеи национального единства и являются важнейшими атрибутами суверенитета и независимости Беларуси.

День Победы

9 мая Беларусь празднует победу над фашизмом в Великой Отечественной войне (Второй мировой). В стране это одна из самых почитаемых дат, так как победа досталась огромной ценой – погиб каждый третий белорус.

Ветераны войны в Беларуси пользуются особым почетом, поэтому торжественные шествия ветеранов – главное праздничное мероприятие Дня Победы. Они проходят по всей стране.

День Независимости

В Беларуси День Независимости – главный государственный праздник. Он отмечается 3 июля – в день освобождения в 1944 году города Минска от немецко-фашистских захватчиков.

Главное мероприятие праздника – торжественный парад. В Минске он проводится на проспекте Победителей и напоминает о том, что белорусский народ ценой немыслимых потерь завоевал свободу страны, а также демонстрирует достижения суверенной Беларуси.

Праздники и памятные дни в Беларуси

1 января – Новый год

7 января – Рождество Христово (православное)

23 февраля – День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь. Хотя главные герои этого дня военнослужащие, в Беларуси он считается праздником всех мужчин.

8 Марта – День женщин. Праздник был учрежден вскоре после революции 1917 года. В современной Беларуси 8 Марта является праздником Весны и днем, когда чествуют женщин.

1 Мая – Праздник труда. День труда – один из популярных праздников в Беларуси. В этот день проводится множество концертов и других зрелищных мероприятий. Многие празднуют его, устраивая пикники.

7 ноября – День Октябрьской революции

25 декабря – Рождество Христово (католическое)

Памятные дни

В Беларуси официально установлены памятные дни, в которые принято вспоминать жертв великих трагедий, отдавать дань уважения умершим.

День поминовения умерших (Радуница) – 9-й день после православной Пасхи. В этот день принято посещать кладбища, приводить в порядок могилы родственников и близких людей.

26 апреля – День чернобыльской трагедии

22 июня – День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны

Народные праздники

Наряду с официальными в Беларуси остаются популярными древние народные праздники, один из которых –Купалье. Он отмечается в ночь с 6 на 7 июля. Празднование сопровождается народными обрядами, песнями, хороводами. Обязательные атрибуты праздника – ритуальные прыжки через костер и купание.

Календарь праздничных и памятных дней, которые являются нерабочими в Беларуси

1 января – Новый год

7 января – Рождество Христово (православное)

8 Марта – День женщин

9-й день после православной Пасхи - Радуница 

1 Мая — Праздник труда

9 Мая — День Победы

3 июля — День Независимости Республики Беларусь

7 ноября – День Октябрьской революции

25 декабря – Рождество Христово (католическое)

Святы і абрады беларусаў

СВЯТЫ  сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы – царкоўныя, у прыватрасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з'явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята – Вялікдзень, да купалля – свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

      АБРАДЫ – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзены ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады – састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды.

Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёла гадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.

Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

Асаблівасць беларускіх абрадаў – перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш.. Надаць рэлігійны змест. Абрады ў аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. З імі звязана сялянска-абрадавая паэзія.

З цягам часу абрады страцілі першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы.

Абрады зямельныя. Цыкал замацованных звычаямі ўмоўных сімвалічных дзеянняў, звязаных з працоўным годам земляроба. Узніклі ў першабытнам грамадстве ў перыяд развіцця земляробства. У сувязі з пастаяннай паўторнасцю сельскагаспадарчых работ і прыстасованасцю іх да пэўных дат або перыядаў земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі. Падзяляюцца на зімовыя - звязаны са святкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; вясновыя - гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія – звязаны са святкаваннем купалля, зажынак, дажынак; восеньскія – са святкаваннем спаса, багача, пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, шуткамі. Народныя традыцыі надавалі ім сваеасаблівы каларыт і нацыянальную спецывіку.

Многія элементы ў земляробчых абрадах страцілі ранейшае значэнне, бо менш звязаны з вытворчымі працэсамі, элементы міфалогіі ператварыліся ў сімвалы, характэрныя для гульняў. Новы змест і новае афармленне набылі традыцыйныя народныя абрады пачатку і заканчэння веснавых палявых работ. На змену традыцыйнай масленіцы прыйшлі Свята зімы, Праводзіны зімы.

Народныя беларускiя святы

   1. Каляды (к. 25 снежня, п. 7 студзеня)

Калі на Каляды прыгравае, быць зялёнаму году.

Калядныя святы пачыналіся з дня Божага Нараджэння — Раства. Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі куццю — кашу з круп. Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.

2. Грамніцы, альбо Стрэчанне (к. 2 лютага, п. 15 лютага)

Грамніцы — палавіна зіміцы.

Свята сустрэчы зімы і лета. Якое надвор’е на Грамніцы, такая будзе і вясна. Пасля гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работ у полі. У царкве ці касцёле асвячалі грамнічныя свечкі. Яны лічыліся ахоўнымі — гаспадар з дапамогай гэтых свечак «асвячаў» хату і ўсю гаспадарку, выпальваючы імі невялікія крыжыкі на дзвярах і варотах. Верылі, што грамнічныя свечкі ратуюць будовы ад удару маланкі. З грамнічнымі свечкамі тройчы абыходзілі свойскую жывёлу на свята Юр'я, іх запальвалі на засеўкі, з імі абыходзілі хаты на Іллю і Багача, сустракалі маладых на вяселлі, дзіцятка на радзінах, клалі ў руку нябожчыку, ішлі шукаць папараць-кветку на Купалле.

3. Сырны тыдзень, або Масленка (за 8 тыдняў да Вялікадня)

Масленка, масленка, нясі сыру, масла нам, каб зімачка згасла!

Старажытнае язычніцкае свята. У гэты тыдзень праводзяць зіму. Сёння Сырны тыдзень болей вядомы як Масленка. Шмат стагоддзяў у беларусаў сыр быў самым папулярным прадуктам i сiмвалiзаваў нараджэнне новага жыцця. У гэты тыдзень дзяўчаты і хлопцы ладзілі гушканне на арэлях, коўзанне з горак на санках. Верылі, што чым вышэй узляціш на арэлях, чым далей скоцішся з горкі — тым даўжэйшы будзе лён. На Масленку ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні.

Масленица маслёнка. Картинки Масленица

4. Гуканне вясны (з 14 сакавіка)

Благаславі, Божа, вясну заклікаці, лета сустракаці!

Першае вясновае свята. Дзяўчаты збіраліся на ўзгорках (каб было бліжэй да неба) і спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну. Вадзілі карагоды, спальвалі пудзіла зімы, як на Масленку. Падчас спеваў вяснянак і гукальных карагодаў дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак — жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, хутчэй выклікаць надыход вясны.

5. Саракі. 22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ен. Найбольш распаўсюджаны - "саракі". Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем "рок" (год) - пачатак новага году. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.

6. Камаедзіца. Беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны, лічыцца праявай татэмізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Святкуецца 24 сакавіка перад Дабравешчаннем. Назва свята паходзіць ад камоў(літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

7. Дабравешчанне, або Звеставанне (к. 25 сакавіка, п.  красавіка)

На Дабравешчанне дзеўка касу не пляце, а птушка гнязда не ўе.

Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень прыходзіць вясна. Гэта свята прылёту бусла і ластаўкі. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць, а не стаіць. Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі». Пасля абеду "гукалі вясну". Дзяўчаты збіраліся ля гумнаў і лазняў, забіраліся нават на стрэхі і спявалі вяснянкі. Разводзілі невялікія вогнішчы, вадзілі вакол іх «танкі» (карагоды). Гаспадыні пяклі печыва ў выглядзе птушак. У гэты дзень не дазвалялася працаваць.

8. Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля)

У гэты святочны дзень у царкве ці касцёле асвячалі галінкі вярбы, неслі іх дадому і злёгку сцябалі імі дамашніх, перш за ўсё дзетак, і прыгаворвалі:    

Не я б’ю, вярба б’е,

      За тыдзень — Вялікдзень.

      Будзь здароў, як вада,

         А расці, як вярба!

                                        Будзь здароў на ўвесь год!                                     

Людзі верылі, што такім чынам чалавеку перадаецца моц і прыгажосць гэтага дрэва. Частку асвечаных галінак клалі за бажніцу, утыкалі ў сцены, вокны. На працягу ўсяго года асвячоныя галінкі вярбы выкарыстоўваліся: кожная гаспадыня выганяла на Юр’я сваю карову на пашу, злёгку сцябаючы па баках галінкай, з вербачкай селянін выходзіў засяваць поле, садзіць бульбу.

Вярбная галінка была патрэбная падчас першага грому. Каб не баяцца навальніцы, імкнуліся з’есці па адной пупышцы, а затым легчы на зямлю і перакуліцца. Пачуўшы грымоты, гаспадыня запальвала грамнічную свечку, а вербныя галінкі клала на падаконнік з таго боку, адкуль насоўваліся дажджавыя хмары.

Галінкі ніколі не выкідалі, а захоўвалі да наступнай Вербніцы, каб спаліць у печы і попел рассыпаць па градках.

9. Вялікдзень.

Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

10. Наўскі Вялікдзень.

Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца(Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень) – дзень памінаньня памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапэзы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь – нябожчык.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. І хоць існуе звычай памінальнай трапэзы, у тым ліку велікоднае яйка пакідаць «для спачылых», Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаеньні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.

 11. Юр'я.

    Юр'я – традыцыйнае свята, якое адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старым стылі). Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага календара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеянняў. Свята адзначаецца ў гонар Св. Георгія Пераможцы – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы ён пераняў рысы і функцыі язычніцкага бога Ярылы. Варыянты назваў свята, прысвечанага гэтаму боству — Ярылавіца, Ярылкі. Веснавы Юрай знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля. На Юр'е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр'ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр'я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр'я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.

12. Зялёныя святкi або Сёмуха.

Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Яны – прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест.

Некалі даўно маладыя дзяўчаты  з песнямі хадзілі ў лес. Абіралі там маладыя бярозкі і завівалі паміж сабой стужачкамі, каб атрымаліся такія ўпрыгожаныя вароцікі. Пасля праз іх праходзілі. Даследчыкі кажуць, што гэта такі архаічны сімвал таго, што жанчына ўступае ў шлюбны ўзрост і тым яднаецца з прыродай, паказвае сусвету, што яна ўжо гатовая пайсці замуж і нараджаць дзетак.

13. Купалле.

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі. Сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня.

З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе".

Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці,  якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

14. Дажынкі.

   Дажынкі – старажытнае народнае свята ў беларусаў, звязанае з апошнімі момантамі жніва. Суправаджалася народнымі абрадамі,танцамі, песнямі, чым былі ўдзячныя «духам нівы» за хлеб і заадно прасілі даць урадлівасць і налета.

Дажаўшы жыта, пасля абраду «завівання барады» (закручвалі пук і пакідалі яго) «для птушак» жнеі прыхарошвалі сноп кветкамі, плялі вянкі з каласоў і з песнямі ішлі ў вёску. Прыйшоўшы, аддавалі сноп гаспадарам, за што мелі смачны пачастунак ці падарункі.

Дажынкам было прысвечана шмат дажынкавых песень, якія спявалі напрыканцы жніва, вяртаючыся з поля ў вёску і на застоллі. Яны былі значна весялейшыя за жніўныя песні, бо ў апошніх спявалася пра нялёгкую працу і долю жней і іх дзяцей.

У наш час дажынкі адзначаюць як свята ўраджаю.

 

15. Пакровы.

  Пакроў (Пакравы, Пакрова): 1 (14) кастрычніка — царкоўнае тлумачэнне літаральнае: пакроў (пакрывала) Божай Маці; у народнай трактоўцы паняцце атрымала больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам», «...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом»; «Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам». Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

16. Дзяды.

  Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»). У славянскай міфалогіі «дзядамі» таксама называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя – Восеньскія Дзяды (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры), яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні (Міхайлаўскія Дзяды, Піліпаўскія Дзяды, Змітраўскія Дзяды і інш.).

У цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

17. Зімовыя святкі.

  Зімовыя святкi. Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова – свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая – шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 6 студзеня.

Нацыянальнае адзенне беларусаў

                                    

 

              

Белару́скі нацыяна́льны касцю́м — комплексы адзенняабутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і з'яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.

Вылучаюць прынамсі 3 разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльнай прыналежнасцю):

       Беларускі сялянскі мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з'яўляўся і з'яўляецца значна большай рэччу, чым проста адзеннем ці нават мастацкім творам. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.

           Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, што дазваляе лічыць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма.

    
Брагінскі строй   Калінкавіцкі строй
 
Кобрынскі строй   Магілеўскі строй
 
Пухавіцкі строй   Дамачэцкі строй
 
Маларыцкі строй   Рассонскі строй

Презентации "Белорусские ремёсла"

Предлагаемые презентации созданы на основе презентаций, взятых из открытых интернет-источников

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

 

 Известные исторические личности Беларуси

Изображение

Барбара Радзивилл
Великая княгиня, королева Польши. 


Изображение

Лев Сапега
Государственный и военный деятель, гетман Великого княжества Литовского и Речи Посполитой, дипломат, мыслитель. Один из главных создателей Статута ВКЛ (1588 г.) – выдающегося памятника правовой и политической мысли, по сути первой конституции в Европе.


Изображение

Тадеуш Костюшко 
Тадеуш Костюшко, родившийся в Беларуси в 1746 году, является национальным героем Беларуси, Америки и Польши. Был руководителем национально-освободительного восстания 1794 года в Речи Посполитой, принимал участие в войне за независимость США.


Изображение

Игнат Домейко
Родился в Беларуси в 1802 году. Был знаменитым геологом, большую часть жизни провел в Чили, где стал национальным героем. За свои достижения официально признан ЮНЕСКО.


Изображение

Иван (Ян) Черский
Крупный ученый-географ, геолог, знаменитый исследователь Сибири, именем которого назван целый ряд географических объектов. Родился в имении Сволна Витебской губернии в 1845 году.


Изображение

Николай Судзиловский (Николас Руссель)
Этнограф, географ, химик, биолог, врач-генетик, революционер-народник, первый президент сената Гавайских островов. Родился в 1850 г. в Могилёве в обедневшей дворянской семье. C 1892 года жил на Гавайях, где отстаивал права коренных жителей. 


Изображение

Александр Чижевский 
Родился в Гродненской области в 1897 году. Признанный ученый, изучавший биологическое воздействие солнца и вселенной, в том числе соотношение солнечной активности с периодами войн в истории человечества.


Изображение

Софья Ковалевская
Первая в мире женщина-профессор математики происходит из шляхетского белорусского рода. Детство провела в имении Палибино Витебской губернии, а в 18 лет вступила в фиктивный брак, чтобы уехать за границу и заниматься наукой. Труды Ковалевской посвящены математическому анализу, механике, астрономии.


Изображение

Павел Сухой
Авиаконструктор, изобретатель, один из создателей реактивной и сверхзвуковой авиации, автор полусотни оригинальных конструкций самолетов, более тридцати из которых были построены и испытаны. Родился в 1895 г. в городе Глубокое Витебской области.


Изображение

Михаил Высоцкий
Выдающийся ученый и конструктор, под руководством которого создавались лучшие автомобили МАЗ, на протяжении десятилетий генеральный конструктор по автомобильной технике Беларуси. Автор 134 изобретений и 17 патентов. Герой Беларуси (2006). Родился в д. Семежево Минской области (1928).


ИзображениеПётр Климук 
Пётр Климук, первый белорусский космонавт, ученый в области технических наук, дважды Герой Советского Союза. Родился в д. Комаровка Брестского р-на в 1942 году. Осуществил три полета в составе экипажей космических кораблей и орбитальных комплексов, провел в космосе 78,76 суток.


Изображение

Владимир Ковалёнок 
Владимир Ковалёнок, белорусский космонавт, ученый в области военных наук, дважды Герой Советского Союза. Родился в д. Белое Минской области в 1942 году. Осуществил три полета в космос в качестве командира экипажа, провел в космосе 216,38 суток, в т.ч. в открытом космосе 2,3 часа.


Изображение

Марк Шагал
Родился в 1887 году в Витебске. Самый знаменитый уроженец Беларуси, известный во всем мире как классик авангарда в изобразительном искусстве.


Изображение

Наполеон Орда

Художник, композитор, уроженец д. Вороцевичи Пинского уезда. Создал более тысячи эскизов сооружений Беларуси, Литвы, Польши, Франции, которые являются ценнейшим источником для историков архитектуры и реставраторов Европы. В 2007 году 200-летие со дня рождения Н. Орды было включено в календарь памятных дат ЮНЕСКО.


Изображение

Иван Хруцкий
Родился в местечке Ула Лепельского уезда Витебской губернии. Выдающийся художник, разработавший собственный тип натюрморта в сочетании с портретом. 200-летие со дня рождения Ивана Хруцкого в 2010 году было в календаре памятных дат ЮНЕСКО.


Изображение

Луис Барт Майер 
Родился в Минске в 1885 году. Кинематографист Луис Барт Майер наиболее известен как один из основателей голливудской киностудии "Метро-Голдвин-Майер", а также американской Академии кинематографических искусств и наук. Именно Майер предложил ежегодно вручать ставшую знаменитой премию "Оскар".


 

Изображение

Винцент Дунин-Марцинкевич
Писатель, основатель новой белорусской литературы и профессиональной драматургии, создатель первого белорусского театрального коллектива, актер. В 2008 году 200-летие со дня рождения В. Дунина-Марцинкевича было включено в календарь памятных дат ЮНЕСКО.


Изображение

Анатолий Клышко  Белорусский прозаик, журналист, критик, переводчик, педагог. Заслуженный деятель культуры РеспубликиБеларусь. Член Союза писателей СССР (1960). Автор белорусского букваря (1969, 40 изданий)


Изображение

Якуб Колас 

(настоящее имя и фамилия Константин Михайлович Мицкевич)белорусский советский писатель. Один из классиков и основоположников новой белорусской литературы. Народный поэт Белорусской ССР (1926). Академик АН Белорусской ССР (1928). Член СП СССР (1934). Заслуженный деятель науки Белорусской ССР (1944). Член ВКП(б) с 1945 года.


Изображение

Янка Купала 

(настоящее имя Иван Доминикович Луцевичбелорусский поэт, драматург, публицист. Классик белорусской литературы. Народный поэт БССР (1925). Академик АН БССР (1928) и АН УССР (1929). Лауреат Сталинской премии первой степени (1941).


Изображение

Михаил Савицкий
Народный художник Беларуси, автор около 200 полотен, создатель уникальной серии картин "Цифры на сердце", посвященной узникам концлагерей. Многие работы Михаила Савицкого получили мировую известность. Родился в д. Звенячи Витебской области (1922). Герой Беларуси (2006).


Изображение

Василь Быков
Быков Василий Владимирович, белорусский прозаик, драматург, публицист. Родился в 1924 году в д. Бычки Витебской области. Народный писатель Беларуси (1980). В 1990 – 1993 гг. президент объединения белорусов мира "Бацькаўшчына".


ИзображениеВладимир Мулявин
Яркий исполнитель, композитор и аранжировщик, собиратель белорусского фольклора, создатель легендарного ансамбля "Песняры" (1970). Народный артист БССР и СССР, кавалер ордена Франциска Скорины (2001). Имя Владимира Мулявина, ставшего белорусом по духу, а не по рождению, увековечено на Аллее звезд в Москве (2001) и столице "Славянского базара" Витебске.


Изображение

Иосиф Гошкевич
Дипломат, ученый-востоковед, путешественник, первый консул Российской Империи в Японии и автор первого в мире японско-русского словаря. Именем Гошкевича названы описанные им виды насекомых и залив в Северной Корее (Чосанман). Родился в 1814 г. в Речицком уезде (Гомельская область). 200-летие со дня рождения И.Гошкевича включено в календарь памятных дат ЮНЕСКО на 2014-2015 гг.


Изображение

Михаил Клеофас Огинский 
Дипломат, политический деятель, участник восстания под руководством Костюшко, талантливый композитор. Знаменитый полонез "Прощание с Родиной" он написал в родовой усадьбе Огинских в Залесье (Гродненская область). 250-летие со дня рождения М. К. Огинского включено в календарь памятных дат ЮНЕСКО на 2014-2015 гг.


 

Изображение

Франциск Скорина
Родился в Полоцке в 1486 году. Белорусский и восточнославянский первопечатник. Перевел на белорусский язык и издал 23 книги Библии, первую – в 1517 году.


Изображение

Кирилл Туровский

Церковный деятель и писатель Древней Руси. Став епископом Турова, прославился как писатель и проповедникКанонизирован Русской православной церковью в лике святителяпамять совершается: 28 апреля и 4 июня


ИзображениеСвятая Евфросиния 
Полоцкая княжна. Родилась в XII веке. Стала монашкой в 12 лет и провела жизнь, помогая бедным и строя церкви и монастыри по всей Беларуси. Умерла во время паломничества в Иерусалим, её мощи возвращены в Беларусь в 1910 году. Причислена к лику святых, почитается как покровительница, небесная заступница земли белорусской.


ИзображениеАлександр Медведь
Белорусский спортсмен и тренер (вольная борьба). Чемпион Олимпийских игр (1964, 1968, 1972), мира (1962, 1963, 1966, 1967, 1969–71). Признан лучшим борцом вольного стиля ХХ столетия.


ИзображениеОльга Корбут 
Легендарная гимнастка завоевала 4 золотые олимпийские медали, три из них – на олимпийских играх в Мюнхене (1972). В 1972 году признана лучшей спортсменкой мира.


ИзображениеВиталий Щербо
Чемпион XXV Олимпийских игр (1992, Испания). Бронзовый призер XXVI Олимпийских игр (1996, США). 14-кратный чемпион мира, 10-кратный чемпион Европы. Победитель игр доброй воли (1990, США). Чемпион Универсиад (1993, 1995). Лучший спортсмен мира за 10-летие (1991–2000).


ИзображениеМаксим Мирный 
Максим Мирный – самый известный теннисист Беларуси, который завоевал серию международных наград в парном разряде и вывел белорусскую сборную на лучшее место за всю ее историю на Кубке Дэвиса.


ИзображениеВиктория Азаренко
Знаменитая белорусская теннисистка, победительница крупнейших мировых турниров, олимпийская чемпионка. В январе 2012 года Виктория Азаренко впервые в карьере возглавила рейтинг Женской теннисной ассоциации (WTA). На Олимпиаде-2012 в Лондоне завоевала золото в миксте (в паре с Максимом Мирным) и бронзу в одиночном разряде. 
Изображение

Дарья Домрачева
Трехкратная чемпионка Олимпийских игр в Сочи (2014) в гонке преследования, идивидуальной гонке на 15 км, масс-старте (12,5 км), бронзовый призер Олимпийских игр в Ванкувере (2010) в индивидуальной гонке на 15 км. По версии премии Biathlon Award белорусская спортсменка названа лучшей биатлонисткой 2010 года.

Презентации "Стихи и сказки для детей на белорусском языке"

Предлагаемые презентации созданы на основе презентаций, взятых из открытых интернет-источников

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Ссылки на белорусские сайты для родителей и педагогов

1. "Вясёлка" - гэта цудоўны часопiс для дзяцей i iх бацькоў

Скачать файл: 1. "Вясёлка" - гэта цудоўны часопiс для дзяцей i iх бацькоў (64.4 КБ)

Изображение

2. "Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

Скачать файл: 2. "Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў (57.7 КБ)

Изображение

3. "Нашыя дзеткi" - гэта вельмi цiкавы партал для бацькоў -беларусаў Советы и публикации на темы воспитания, домашнего и школьного обучения на белорусском языке. Библиотека детской белорусской литературы, мультимедийные материалы и др.

Скачать файл: 3. "Нашыя дзеткi" - гэта вельмi цiкавы партал для бацькоў -беларусаў Советы и публикации на темы воспитания, домашнего и школьного обучения на белорусском языке. Библиотека детской белорусской литературы, мультимедийные материалы и др. (24.8 КБ)

Изображение

4. Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

Скачать файл: 4. Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове. (12.9 КБ)

Изображение

5.Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

Скачать файл: 5.Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове. (90.2 КБ)

Изображение

6. Казкi беларускiя.

Скачать файл: 6. Казкi беларускiя. (18.3 КБ)

Изображение

7. Сеціўная мясьціна для дзетак-беларусаў

Скачать файл: 7. Сеціўная мясьціна для дзетак-беларусаў (39.8 КБ)

Изображение

У «Краіне казак» з'явілася «Чытанка для дзіцячага садка» . Больш за 300 казак, вершаў і апавяданняў цяпер на мабільных прыладах!